24 мая распачаўся запіс удзельнікаў пешай пілігрымкі Ракаў-Будслаў, якая вырушыць у дарогу 2 ліпеня.
Пілігрымка распачнецца ў аўторак 2 ліпеня а 7-й гадзіне раніцы святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у мястэчку Ракаў (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) і будзе працягвацца чатыры дні; прыбыццё ў Будслаў — 5 ліпеня.
Сёлетні Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня; падчас яго адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
Пешую пілігрымку з Ракава арганізуе пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Чупрын.
- Запіс па тэл.: +375 (29) 256 89 21 – ксёндз Дзмітрый
Дзеці да 16 гадоў могуць узяць удзел у пілігрымцы толькі ў суправаджэнні бацькоў або апекуна (патрэбны пісьмовы дазвол бацькоў). Падлеткам з 16 да 18 гадоў неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.
Маршрут пілігрымкі:
- 2 ліпеня: Ракаў – Краснае
- 3 ліпеня: Краснае – Ілля
- 4 ліпеня: Ілля – Сцешыцы
- 5 ліпеня: Сцешыцы – Будслаў
Увага! Арганізатары папярэджваюць, што першы этап пілігрымкі складае больш за 40 км, таму неабходна паклапаціцца пра адпаведны зручны абутак і рэалістычна ацэньваць свае сілы.