Пошук

16.05.2024 07:09   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: emmanuelfdns.org

19 мая прыпадае міжнародны Дзень памяці памерлых ад СНІДУ, які штогод адзначаецца ў трэцюю нядзелю мая.

З гэтай нагоды Мітрапалітальная Курыя звярнулася да святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з заахвочваннем падчас святых Імшаў у гэты дзень у малітве вернікаў узгадаць загінулых ад хваробаў, звязаных з ВІЧ-СНІД.

Сумесныя намаганні рэлігійных супольнасцяў, Міністэрства аховы здароўя і міжнародных арганізацый, скіраваныя на правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага Дня памяці, сталі ўжо шматгадовай традыцыяй. Яны дазаваляюць людзям, якія жывуць з ВІЧ, адчуць падтрымку і клопат грамадства.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.