Пошук

10.05.2024 07:45   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота з архіву семінарыі

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне запрашае кандыдатаў на 2024–2025 навучальны год з усіх дыяцэзій Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Семінарыя ў Гродне існуе ўжо больш за 30 гадоў і клапоціцца пра тое, каб Касцёлу ў Беларусі служылі верныя, адданыя душпастыры, і як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў святарстве.

На дадзены момант працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новага Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца сем гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю розных сфер асобы: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.

У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуюць сваё духоўнае жыццё праз розныя аскетычныя практыкі і пазнаюць сябе як асобу на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама класічныя і замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі, кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай аб удзяленні яму пасвячэння.

Прыём кандыдатаў на 2024/2025 навучальны год

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння (узор ТУТ>>>).
  • Уласнаручна напісаная аўтабіяграфія.
  • Атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы.
  • Сертыфікаты двух ЦЭ (централізаваных экзаменаў) з колькасцю балаў не менш 30, калі ёсць сертыфікат з ЦТ па іншым прадмеце, можна прадставіць і яго.
  • Пасведчанне аб хросце.
  • Пасведчанне аб канфірмацыі.
  • Пасведчанне аб удзеле ў катэхезе.
  • Характарыстыка ад пробашча.
  • Характарыстыка ад катэхета.
  • Медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ.
  • Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33).
  • Ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія).
  • 4 фотаздымкі (3х4 см).

Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Ілюстрацыйнае фота з архіву семінарыі

Прыём дакументаў

  • Рэктарат семінарыі ў Гродне
    • па папярэднім запісе па тэл.: +375 (15) 262 22 22;
    • адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1 А
    • дакументы прымае дзяжурны святар.
    • З пытаннямі звяртацца па тэлефонах:
      +375 (29) 588 22 97 – кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар
      +375 (29) 782 60 95 – кс. Ян Раманоўскі, прэфект
      +375 (33) 325 43 08 – кс. Павел Скуба, мадэратар прапедэўтычнага перыяду
  • Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
    • па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 684 09 75 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў);
    • адрас: г. Барысаў, вул. Гагарына, 115.
    • дакументы прымае кс. кан. Аляксей Раманчук.
  • Віцебская дыяцэзія
    • па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 884 54 82 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў);
    • адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1;
    • дакументы прымае кс. кан. Мікалай Ціхановіч.
  • Пінская дыяцэзія
    • па папярэднім запісе па тэл.:
      +375 (29) 727 31 98кс. Андрэй Рылка;
      +375 (29) 850 23 01кс. Чэслаў Ладыка;
    • адрас: Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 16.

Уступны экзамен

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў духоўнай семінарыі па адрасе:

г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1 А.

  • 7 жніўня – прыезд на 18.00 (прадугледжаны начлег для кандыдатаў);
  • 8 жніўня – падача дакументаў;
  • 9 жніўня – экзамен (пачатак у 10.30).
Абноўлена 10.05.2024 07:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа