Пошук

02.05.2024 16:06   Фота: з архіву каледжа ў Баранавічах / Catholic.by

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае на дні адчыненых дзвярэй, якія будуць праводзіцца ў маі і чэрвені.

У гэтыя дні кожны ахвотны зможа наведаць навучальную ўстанову, якая рыхтуе прафесійных катэхетаў і не толькі.

Дні адчыненых дзвярэй у каледжы адбудуцца 11 і 25 мая, а таксама 8 і 22 чэрвеня з 10.00 да 18.00.

Адрас: г. Баранавічы, Дом Святой Тройцы (вул. Т. Шаўчэнкі, 6)

У праграме:

  • экскурсія па навучальным комплексе;
  • інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы, і ўмовах навучання;
  • наведванне музея Бібліі, створанага пры каледжы
  • сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі пры кубку гарбаты

Даведкі па тэлефонах:

Абноўлена 02.05.2024 16:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця