27 красавіка ў Мінску пройдзе каталіцкі моладзевы форум Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дзе юнакі і дзяўчаты разам са сваімі душпастырамі будуць разважаць над пытаннямі душпастырства моладзі і дзяліцца вопытам.
У межах падрыхтоўкі да форуму было праведзена апытанне моладзі, у якім узялі ўдзел 50 маладых католікаў. На падстве атрыманых адказаў будзе пабудавана праца на форуме.
Форум стане ўнікальнай магчымасцю разам даследаваць значэнне моладзевага душпастырства, паразважаць над выклікамі, з якімі сутыкаецца моладзь, і шукаць адказы на пытанні, якія сапраўды хвалююць юнакоў і дзяўчат.
«Мы будзем разам шукаць адказы, натхняць адзін аднаго і развіваць нашу веру, каб стаць мужнымі сведкамі Хрыста ў свеце», — адзначаюць арганізатары і запрашаюць усіх неабыякавых маладых людзей далучацца, каб разам адкрыць для сябе штосьці новае і цікавае.
- Рэгістрацыя анлайн да 23 красавіка ТУТ>>>
- Форум будзе праходзіць 27 красавіка з 14.00 да 18.00.
- Месца правядзення — салезіянскі араторый у Мінску (м-н Серабранка, вул. Пляханава, 28/1).
- З пытаннямі звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.