Пошук

25.03.2024 10:35   Catholic.by

У межах падрыхтоўкі да Форуму каталіцкай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які пройдзе 27 красавіка, арганізатары мерапрыемства прапануюць маладым людзям прайсці анлайн-апытанне.

«Калі вы — малады католік і хочаце ўплываць на тое, што адбываецца ў Душпастырстве каталіцкай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, то гэта ваш шанц», — звяртаюцца да моладзі арганізатары Форуму.

У анкеце закрануты тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на будучым форуме каталіцкай моладзі. Меркаванні важныя для агульнага дабра і духоўнага росту.

Пытанні ахопліваюць наступныя тэмы:

  • выклікі каталіцкай моладзі ў сучасным свеце;
  • важнасць малітвы і рэлігійных практык на сустрэчах;
  • спосабы інтэграцыі, якія больш падабаюцца;
  • як Касцёл можа лепш садзейнічаць моладзі.

Адказы дапамогуць лепш зразумець патрэбы і чаканні маладых католікаў, каб рыхтаваць больш прывабныя і натхняльныя мерапрыемствы.

Арганізатары запрашаюць запоўніць форму апытання і далучыцца да Форуму.

Апошні тэрмін запаўнення анкет — 8 красавіка.

Форум для моладзі плануецца правесці ў суботу 27 красавіка ў салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціяцеля ў Мінску (м-н Серабранка, вул. Пляханава, 28/1).

Для ўдзелу ў Форуме будзе асобная рэгістрацыя.

З пытаннямі звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 25.03.2024 10:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа