6 красавіка, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Года падзякі Маці Божай і малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
Сустрэча, за арганізацыю якой адказваюць духавенства і вернікі Стаўбцоўскага дэканату Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі, будзе прысвечана дзявятай Божай запаведзі — «Не пажадай чужое жонкі».
Адказныя шчыра запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай.
Праграма
- да 11.00 – прыезд у Нацыянальны санктуарый, прывітанне пілігрымаў.
- 11.00–11.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі; Фацімскі Ружанец, споведзь.
- 12.00 – канцэлебраваная святая Імша з рэкалекцыйнай навукай.
- 13.15 – супольная гарбата.
- 14.00 – канферэнцыя на тэму восьмай Божай запаведзі «Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго», перапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса за грахі парушэння гэтай Божай запаведзі.
- 14.40 – благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў, благаслаўленне на вяртанне.
На YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе вядзецца прамая трансляцыя набажэнстваў з будслаўскай базылікі.
З яе дапамогай можна духоўна далучыцца да ўдзелу ў малітоўнай сустрэчы.