
Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на біблійна-музычныя рэкалекцыі «На хвалі праслаўлення», прысвечаныя біблійнай Кнізе прарока Даніэля, якія пройдуць з 19 па 21 красавіка ў францішканскім кляштары ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Духоўныя практыкаванні будуць прысвечаны малітве праслаўлення і яе духоўнасці праз прызму Кнігі прарока Даніэля.
Апроч канферэнцый, працы ў групах і асабістай малітвы, кожны з удзельнікаў будзе мець магчымасць пазнаёміцца з гэтай духоўнасцю і на практыцы паўдзельнічаць у малітве праслаўлення.
Падчас рэкалаекцый таксама будзе магчымасць штодзённай размовы з душпастырам, дзякуючы якой удзельнікі змогуць акрэсліць, на якую сферу жыцця скіроўвае іх ўвагу пачутае, прачытанае і прамедытаванае Божае Слова.
Удзел у рэкалекцыях могуць узяць толькі паўналетнія асобы (18+). Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
- Запіс анлайн ТУТ>>>