Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску.
28 сакавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3»
- 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.
29 сакавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3»
- 23.55 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Папы Францішка.
30 сакавіка, Вялікая субота
- тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»
- 21.00 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску
- тэлеканал «Беларусь 1»
- 21.45 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.
31 сакавіка, Вялікдзень
- тэлеканал «Беларусь 1»
- 8.50 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
- тэлеканал «Беларусь 3»
- 7.10 — Святыні Беларусі
- 7.35 — Размовы пра духоўнае
- 16.35 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».
Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 28 і 30 сакавіка трансляцыі з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.