19 сакавіка ў паўсюдным Касцёле адзначаецца ўрачыстасць святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
У гэты дзень Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі святкуе свае імяніны.
З гэтай нагоды іерарх узначаліць цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.
Узяць у ёй удзел імяніннік запрашае святароў, манаскіх асоб і ўсіх ахвотных.
Пачатак а 12-й гадзіне.
На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы з мінскай архікатэдры.