Пошук

01.03.2024 14:22   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

2 сакавіка, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Года падзякі Маці Божай і малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Разам з тым у гэтыя дні ў будслаўскай парафіі праходзяць велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіць Кусташ Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў брат Алег Шэнда OFMCap.

Сустрэча, за арганізацыю якой адказваюць духавенства і вернікі Нясвіжскага дэканату Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі, будзе прысвечана восьмай Божай запаведзі — «Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго».

Адказныя шчыра запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай.

Праграма

  • да 11.00 – прыезд у Нацыянальны санктуарый, прывітанне пілігрымаў.
  • 11.00–11.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі; Фацімскі Ружанец, споведзь.
  • 12.00 – канцэлебраваная святая Імша з рэкалекцыйнай навукай.
  • 13.15 – супольная гарбата.
  • 14.00 – канферэнцыя на тэму восьмай Божай запаведзі «Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго», перапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса за грахі парушэння гэтай Божай запаведзі.
  • 14.40 – благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў, благаслаўленне на вяртанне.

На YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе вядзецца прамая трансляцыя набажэнстваў з будслаўскай базылікі.

З яе дапамогай можна духоўна далучыцца да ўдзелу ў малітоўнай сустрэчы.

Абноўлена 02.03.2024 08:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця