Пошук

31.01.2024 10:20   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

6 лютага ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца святкаванне Дня кансэкраванага жыцця.

У архідыяцэзіяльным свяце возьмуць удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а таксама адказны за Інстытуты Кансэкраванага жыцця і Таварыствы Апостальскага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Праграма

  • 10.50 – прэзентацыя гісторыі кансэкраванага жыцця ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (с. Марцэліна Мігач ISSM);
  • 11.30 – духоўная канферэнцыя (кс. Анджэй Юхневіч ОМІ, старшыня Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі);
  • 12.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 12.30 – святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў (цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, гамілію прамовіць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB);
  • 13.30 – абед на закачэнне сустрэчы.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў святкаванні ўсіх ахвотных, асабліва кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святкавання Дня кансэкраванага жыцця ў Мінску.

Абноўлена 06.02.2024 11:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа