26 студзеня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску пройдзе спектакль «Шчаўкунок» інклюзіўнага тэатру Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае ўсіх ахвотных на мерапрыемства, каб падтрымаць юных выступоўцаў.
Пачатак: 15.00
Адрас: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19 (метро «Пралетарская»).