Пошук

26.12.2023 13:11   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by

26 снежня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбудзецца сустрэча, прысвечаная гісторыі і значэнню свята Божага Нараджэння.

Падчас сустрэчы пра свята і звязаныя з ім традыцыі раскажа духоўны кіраўнік цэнтра ксёндз Аляксандр Шамрыцкі МІС

Навуковы супрацоўнік цэнтра Павел Каралёў распавядзе, як адлюстравана тэма Божага Нараджэння ў беларускім мастацтве, а таксама пра тое, як яго адзначалі ў розныя перыяды беларускай гісторыі.

На лекцыі будзе магчымасць задаць пытанні па тэме сустрэчы.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных.

Пачатак мерапрыемства ў 18.15.

Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця