З нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана, 24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія рыхтуе шэраг святочных праграм.
- У нядзелю 24 снежня прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі з жэставым перакладам сёлета будзе весціся на тэлеканале «Беларусь 1» з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Узначаліць урачыстую цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Пачатак прамой трансляцыі ў 22.20. - Адразу пасля заканчэння трансляцыі з Мінска, 25 снежня у 0.05 на тэлеканале «Беларусь 1» адбудзецца ўключэнне з базылікі святога Пятра ў Ватыкане, са святой Імшы Пастэркі з удзелам Святога Айца Папы Францішка.
- 24 снежня ў 22.00 на тэлеканалах «Віцебск» і «Беларусь-4 Віцебск» будзе весціся прамая трансляцыю святой Імшы Пастэркі з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
- Раніцай у панядзелак 25 сакавіка ў 8.50 на тэлеканале «Беларусь 1» з віншавальным словам на Божае Нараджэнне звернецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
- Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў 17.15 на тэлеканале «Беларусь 3» адбудзецца трансляцыя з Ватыкана благаслаўлення Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Святога Айца Папы Францішка.