Пошук

01.12.2023 11:17   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Па ініцыятыве моладзі сёлета ў перыяд Адвэнту ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі будуць адбывацца Рараты, на якія асаблівам чынам запрашаюць моладзь: школьнікаў, студэнтаў і тых, хто ўжо працуе.

У перыяд Адвэнту ў Касцёле цэлебруецца святая Імша ў гонар Маці Божай — Рараты. У моладзі Мінска ў гэтым годзе з’явіцца магчымасць раз на тыдзень сабрацца разам, каб паўдзельнічаць у святой Імшы у гонар Маці Божай, якая чакае нараджэння свайго Дзіцяці.

Раратнія Імшы з удзелам моладзі будуць цэлебравацца ў архікатэдры 5, 12 і 19 снежня.

Пасля святой Імшы юнакі і дзяўчаты па жаданні могуць застацца на супольны сняданак і час на размовы — кожнага шчыра запрашаюць.

Арганізатары сардэчна запрашаюць усю моладзь і іх душпастыраў на працягу Адвэнту кожны аўторак у 6.30 у архікатэдру (пл. Свабоды, 9).

Абноўлена 01.12.2023 11:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа