Пошук

01.12.2023 11:33   Catholic.by
Фота Ніны Бабіч

У ноч з 16 на 17 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «Ноч у Божым Валадарстве».

У нядзелю 3 снежня распачнецца Адвэнт — час радаснага чакання, час на Божую надзею.

На традыцыйным адвэнтавым чуванні моладзі прапануюць перажыць адну ноч у Божым Валадарстве, надзею на якое дае нам Езус Хрыстус.

Арганізатары заахвочваюць апрануцца ў святочнае адзенне, паклікаць сваіх сяброў, каб у радасці і надзеі правесці малітоўнае чуванне за тыдзень да свята Божага Нараджэння.

Атрымаць матэрыял для падрыхтоўкі да чування і запрашэнне можна пасля запаўнення формы па спасылцы ТУТ>>>

Праграма чування

  • 21.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.30 — святая Імша
  • 23.30 — дзяленне аплаткай
  • 0.00 — малітва Псальмамі
  • 0.30 — канферэнцыя
  • 1.00 — перапынак на каву
  • 1.30 — Ружанец
  • 2.30 — сведчанне
  • 3.30 — Вяночак
  • 4.00 — перапынак на каву
  • 4.30 — адарацыя
  • 5.40 — благаслаўленне, завяршэнне чування.

Да ўдзелу ў чуванні запрашаюць усіх ахвотных.

Юнакі і дзяўчаты, якія не маюць магчымасці асабіста прысутнічаць на чуванні ў катэдры, могуць духоўна далучыцца з дапамогаю анлайн-трансляцыі на партале Catholic.by.

Адрас: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая».

З пытаннямі звяртацца па тэл.:

+375 (29) 357 15 86кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Абноўлена 01.12.2023 11:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа