2 снежня, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санкутарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Года падзякі Маці Божай і малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
Сустрэча напярэдадні Адвэнту, за арганізацыю якой адказваюць духавенства і вернікі Магілёўскага дэканату Мінска-Магілёўскай архідыяэзіі, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі будзе прысвечана пятай Божай запаведзі.
Трансляцыя сустрэчы даступная анлайн на You-Tube канале Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.
Праграма
- да 12.00 – прыезд у Нацыянальны санктуарый; прывітанне пілігрымаў
- 12.00–12.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
- набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі
- Фацімскі Ружанец, споведзь
- 13.00 – канцэлебраваная святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі
- 13.45 – канферэнцыя на тэму пятай Божай запаведзі «Не забівай»; адказны — духоўны айцец дэканату ксёндз канонік Андрэй Далянскі
- перапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса за грахі парушэння гэтай Божай запаведзі
- 14.15 – супольная гарбата ў Доме культуры
- 14.40 – благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў; благаслаўленне на вяртанне