Пошук

16.11.2023 12:19   Паводле: Сatholicnews.by
Ілюстратыўнае фота / Сanva.com

1–3 снежня ў Шуміліне (Віцебская дыяцэзія) пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі для моладзі.

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае маладых людзей ва ўзросце ад 18-і да 35-і гадоў на цыкл рэкалекцый, якія адбудуцца на пачатак Адвэнту, Вялікага посту і на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога.

Як паведамляе Сatholicnews.by, першая сустрэча, якая запланавана на пачатак Адвэнту, пройдзе на тэму «Айцец. Вера. Малітва».

Арганізатары тлумачаць, што рэкалекцыі пасуюць тым, хто хоча:

  • адарвацца ад штодзённасці;
  • засяродзіцца над сваёй верай;
  • добра распачаць Адвэнт.

На сустрэчы будзе магчымасць:

  • пазнаёміцца з маладымі людзьмі, якія шукаюць Бога і хочуць змяніць сваё жыццё;
  • памаліцца і праславіць Бога разам у супольнасці;
  • паразмаўляць са святаром;
  • падзяліцца верай.

Ахвяраванне за ўдзел: 50 руб.

Праграма

Пятніца, 1 снежня

  • 20.00 — Вячэра
  • 21.00 — Святая Імша
  • 22.00 — Супольны вечар. Знаёмства. Уводзіны ў тэму рэкалецый
  • 23.00 — Адпачынак

Субота, 2 снежня

  • 8.00 — Ранішняя малітва (Ютрань)
  • 8.20 — Медытацыя Божага слова
  • 9.00 — Снеданне
  • 10.00 — Канферэнцыя І. «Айцец» Дыскусія (пытанні/адказы)
  • 12.00 — Святая Імша 
  • 13.00 — Абед
  • 14.00 — Вольны час
  • 16.00 — Канферэнцыя ІІ. «Вера» Дыскусія (пытанні/адказы)
  • 17.30 — Перапынак на каву
  • 18.00 — Святы Ружанец. Нешпары
  • 19.00 — Вячэра
  • 20.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 23.00 — Адпачынак

Нядзеля, 3 снежня

  • 8.00 — Ранішняя малітва (Ютрань)
  • 8.20 — Медытацыя Божага слова
  • 9.00 — Снеданне
  • 10.00 — Канферэнцыя ІІІ «Малітва». Дыскусія (пытанні/адказы)
  • 12.00 — Святая Імша
  • 13.00 — Абед
  • 13.30 — Падсумаванне рэкалекцый
  • 15.00 — Благаслаўленне і раз’езд

Падрабязнасці і рэгістрацыя ТУТ>>>

альбо па тэл.: +375 (29) 566 48 33 (Viber) — ксёндз Алег Хмылко.

Рэгістрацыя да 27 лістапада.

Абноўлена 16.11.2023 12:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.