У Гродне да снежня працягнуты набор слухачоў на «Курсы сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2023/2024 навучальны год.
Мэта курсаў — падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.
Заняткі арганізаваны для ўсіх ахвотных.
Педагогі — духоўныя і свецкія людзі: з Гродна, Ліды, Мінска і Пінска.
Форма навучання завочная. Курс працягваецца тры з паловай гады.
Сустрэчы будуць праходзіць раз на месяц (субота і нядзеля), з кастрычніка па чэрвень.
Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. Гродна, вул. Курчатава, 41).
Пасля заканчэння «Курсаў сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.
Для залічэння на курсы неабходна прадставіць дакументы:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння,
- уласнаручна напісанная аўтабіяграфія,
- рэкамендацыя ад пробашча,
- 2 фатаграфіі (3х4 см),
- ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы,
- ксеракопія пашпарта (старонкі 31–33).
Увага! Запіс па тэлефоне да 1 снежня.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэл.:
+375 29 588 42 73 — Ірына Мялешка