Пошук

13.10.2023 10:53   Catholic.by

18 кастрычніка, у свята святога Лукі, евангеліста, які, паводле касцёльнай традыцыі, быў лекарам і з’яўляецца нябесным апекуном медыкаў, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца супольная малітва працаўнікоў службы аховы здароўя.

У 18.30 у галоўнай каталіцкай святыні сталіцы распачнецца святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пасля цэлебрацыі ў катэхетычным класе катэдральнай плябаніі адбудзецца першая сустрэча адмысловага душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя.

Плануецца рэгулярна праводзіць такія сустрэчы ў мінскай катэдры кожны трэці аўторак месяца ў 18.30.

Адказным за правядзенне фармацыйных сустрэч з’яўляецца душпастыр працаўнікоў службы аховы здароўя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Лысы, хрыстусовец.

Арганізатары запрашаюць медыкаў далучыцца да групы душпастырства ў камунікатары Тэлеграм, каб там атрымліваць падрабязную інфармацыю і абменьвацца думкамі.

  • Па пытаннях можна звяртацца па тэл.:
    +375 (33) 605 41 67 – кс. Андрэй Лысы SChr
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.