23 верасня дыякан Андрэй Юхнік, які праходзіў літургічна-душпастырскую практыку ў парафіі Узвышэггя Святога Крыжа ў Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, пасвячэнне ўдзеліць у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Пачатак святой Імшы з сакрамэнтам пасвячэння ў 12.00.
Будзе весціся прамая трансляцыя цэлебрацыі на YouTube-канале гродзенскай катэдры.
Дыякан Андрэй Юхнік нарадзіўся 13 верасня 1998 года ў Лідзе, паходзіць з лідскай парафіі Святой Сям’і.
Дыяканскае пасвячэнне яму ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 3 верасня 2022 года ў катэдры святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.
Aпошні год семінарыйнай вучобы і фармацыі правёў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Элку (Польшча). Нядаўна прайшоў літургічна-душпастырскую практыку ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара).