Пошук

14.09.2023 12:33   Catholic.by

30 верасня ў Гродне пройдзе канферэнцыя, прысвечаная пастырскаму году свецкіх, які па рашэнні епіскапату праходзіць сёлета ў Касцёле на Беларусі, а таксама Сіноду біскупаў пра сінадальнасць.

Яе тэма сугучная з тэмай пастырскага года: «Апостальства свецкіх — надзея Касцёла ў Беларусі».

Канферэнцыя з удзелам іерархаў будзе праходзіць у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1).

ПРАГРАМА

  • 10.00–11.30 — першая сесія:
    • слова мадэратара: ксёндз канонік Павел Салабуда
    • малітва і ўступнае слова: арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч
    • даклад «Значэнне Дэкрэту Другога Ватыканскага Сабору пра апостальства свецкіх Apostolicam actuositatem i Апостальскай адгартацыі Яна Паўла ІІ Christifideles laici для фармацыі свецкіх» — ксёндз Аляксандар Шамрыцкі МІС (Мінск)
    • даклад «Удзел свецкіх вернікаў у жыцці Касцёла ў Беларусі: заклік ці выклік? Калізіі кананічнага і дзяржаўнага заканадаўства і перспектывы іх пераадольвання» — ксёндз канонік Андрэй Зноска (Ліда)
    • даклад «Роля свецкіх у абароне касцёлаў і іх вяртанні ў часы ваяўнічага атэізму» — ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі (Маладзечна)
  • 11.30–12.00 — перапынак на каву
  • 12.00 — святая Імша ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабэрнардынскі, вул. Парыжскай Камуны)
  • 13.15–14.15 — абед (семінарыйная сталоўка)
  • 14.30–15.40 — другая сесія:
    • даклад «Фармацыя свецкіх у Беларусі (Тэалагічныя каледжы ў Мінску і Гродне, Катэхетычны каледж у Баранавічах, Школа сямейнага жыцця)» — ксёндз Андрэй Рылка (Пінск)
    • даклад «Роля свецкіх катэхетаў у Беларусі» — Алена Татун (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат, парафія Святой Тройцы ў Канстанцінаве).
    • даклад «Свецкія і евангелізацыя ў Беларусі» — Паліна Коласава і Людміла Платава (Апостальскі рух Факаляры, Мінск)
  • 15.40–16.00 — перапынак на каву
  • 16.00–16.45 — дыскусійная панэль: усе дакладчыкі
  • 16.45–17.00 — уручэнне Заліковых кніжак семінарыстам і студэнтам Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра — біскуп Аляксандр Кашкевіч
  • заключнае слова — арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Абноўлена 14.09.2023 12:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.