28 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца благаслаўленне моладзі і студэнтаў на навучальны год.
Першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча моладзі пройдзе пад назвай «Прыйдзіце да Мяне ўсе».
Сустрэча распачнецца ў 18.30 святой Імшой, падчас якой адбудзецца благаслаўленне студэнтаў і іх заліковак.
Працягам стане інтэграцыйная праграма ў дольным касцёле.
Падчас сустрэчы будзе магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных супольнасцяў Мінска, даведацца пра тое, чым займаецца і цікавіцца каталіцкая моладзь.
- Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16-і гадоў.
- Адрас: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая».
- З пытаннямі звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, вікарый катэдральнай парафіі ў Мінску.