Пошук

13.09.2023 11:22   Catholic.by
Святая Тэрэза з Лізьё з бацькамі. Выява з адкрытых крыніц

30 верасня ў кляштары кармэлітаў босых у Мінску адбудзецца сімпозіум, прысвечаны святой Тэрэзе ад Дзіцяткі Езуса, які пройдзе пад дэвізам «Прыйдзі, любові подых…»

Гэтымі словамі распачынаўся гімн перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы з Лізьё, якая адбывалася ў Беларусі дзесяць гадоў таму, у 2013 годзе.

Тэрэза Мартэн нарадзілася ў Францыі ў 1873 годзе, стаўшы дзявятым дзіцем у сям’і Луі і Мары-Зэлі Мартэн. Бацькі Тэрэзы былі кананізаваныя Папам Францішкам у 2015 годзе. Сама яна ўступіла ў Ордэн кармэлітак, стаўшы Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча, і, ідучы сваёй «малой дарогай», дасягнула святасці, адышоўшы ў вечнасць ва ўзросце ўсяго 24-х гадоў.

Сёлета прыпадае 150-я гадавіна з дня нараджэння святой Тэрэзы з Лізьё, таму гэты год быў абвешчаны юбілейным.

Беларускі Кармэль хоча ўключыцца ў юбілейнае святкаванне, і з гэтай нагоды арганізуе ў Мінску прысвечаны святой Тэрэзе сімпозіум.

Праграма

  • 11.30 – адкрыццё сімпозіума: біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі
  • 11.45 – уступнае слова і прывітанне ўдзельнікаў: айцец Пётр Фраштэнга OCD, Рэгіянальны вікарый кармэлітаў босых у Беларусі
  • 12.00 – даклад на тэму: «У сэрцы Касцёла, маёй Маці, буду любоўю» — айцец Аркадзь Куляха OCD
  • 13.15 – абед
  • 15.00 – вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 15.15 – даклад на тэму: «Давер Богу ў жыцці i шляху духоўнага сыноўства святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса» — айцец Кшыштаф Весялоўскі OCD
  • 16.45 – перапынак на каву
  • 17.15 – даклад на тэму: «Гісторыя перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Беларусі» — сястра Таццяна Касабуцкая CSCII
  • 19.00 – урачыстая святая Імша
  • 20.00 – вячэра

Айцы кармэліты босыя сардэчна запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у юбілейным сімпозіуме.

Адрас:

Кляштар кармэлітаў босых у Мінску
вул. Герасіменкі, 6/1

Дадатковая інфармацыя па тэл.:

або праз e-mail: karmelity.minsk@gmail.com

Абноўлена 13.09.2023 13:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.