28 верасня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудзецца святая Імша падзякі Богу за 25 гадоў біскупскага служэння біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі.
Пачатак цэлебрацыі ў 12.00.
4 ліпеня 1998 года дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ Антоні Дзям’янка быў прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
Пасвячэнне новапрызначанага біскупа адбылося 29 верасня 1998 года ў Гродне.
Галоўным пасвячаючым біскупам быў тагачасны арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк.
З нагоды юбілею духавенства, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі збяруцца ў старадаўняй пінскай базыліцы, каб у супольнай малітве дзякаваць Богу за шматгадовае плённае служэнне біскупа Антонія Дзям’янкі.