Пошук

08.09.2023 13:26   Catholic.by
Касцёл святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. Фота: Wikimedia.org

29 верасня ў Смрагоні (Гродзенская дыяцэзія) ўрачыста адзначаць 520-годдзе з часу заснавання парафіі святога Міхала Арханёла, у якой душпастырскае служэнне нясуць салезіяне.

У 1503 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Зяновіча у цэнтры Смаргоні на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, пасвячаны пад тытулам святога Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.

Такім чынам, сёлета першая каталіцкая парафія Смаргоні адзначае разам з горадам 520-годдзе з часу заснавання.

З гэтай нагоды ў касцёле святога Міхала Арханёла біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніць пасвячэнне каменнага эўхарыстычнага алтара, у які будуць умураваныя рэліквіі благаслаўлёнага мучаніка з Венгрыі Стэфана Шандора, які належаў да Таварыства святога Францішка Сальскага. Падчас Літургіі будзе благаслаўлёны новы абраз для цэнтральнага алтара і фігура святога Міхала Арханёла каля касцёла.

Урачыстасці будзе папярэднічаць духоўная падрыхтоўка.

Праграма святкавання

  • 20 верасня — распачацце навэнны да святога Арханёла Міхала.
  • Навэнна з адпаведнымі казаннямі святара будзе цэлебравацца з 20 да 28 верасня пасля святой Імшы на 18.00. Падчас навэнны кожны дзень будуць спявацца Гадзінкі да святога Міхала Арханёла пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
  • 27 верасня у 20.00 распачнецца саракагадзіннае набажэнства, якое завершыцца 29 верасня ў 17.00
  • 29 верасня — адпустовая урачыстасць
    • 8.00 — святая Імша
    • 9.00 — святая Імша
    • 10.00 – 17.00 — працяг саракагадзіннага набажэнства
    • 17.20 — сустрэча біскупа Аляксандра Кашкевіча каля араторыя
    • 17.30 — благаслаўленне новай сістэмы званоў
    • 18.00 — урачыстая Эўхарыстыя з абрадам пасвячэння новага эўхарыстычнага алтара і благаслўлення абраза Найсвяцейшага Сэрца Езуса
    • 19.40 — Эўхарыстычная працэсія
    • 20.30 — благаслаўленне новай фігуры святога Міхала Арханёла каля касцёла
    • 21.00 — гарачая гарбата і абаранкі для ўсіх удзельнікаў
Абноўлена 08.09.2023 20:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа