З 25 па 28 верасня ў Пінску адбудуцца рэкалекцыі для святароў.
Паводле кананічнага права, кожны дыяцэзіяльны святар мае абавязак штогод удзельнічаць прынамсі ў трохдзённых духоўных практыкаваннях, таму кожная дыяцэзія арганізуе адмысловыя рэкалекцыі для святароў.
Ужо стала традыцыяй, што Пінская дыяцэзія ладзіць такія духоўныя практыкаванні штовосень у будынках духоўнай семінарыі ў Пінску.
Рэкалекцыі даюць магчымасць душпастырам заглыбіцца ў засяроджаную малітву, суцішыцца перад Богам, перажыць духоўнае аднаўленне, нанава пераасэнсаваць сваё жыццё і служэнне, аднавіць ласку святарскага паклікання.
Курыя Пінскай дыяцэзіі запрашае ўсіх ахвотных святароў прыняць удзел у рэкалекцыях, якія распачнуцца 25 верасня ў 18.00.
Аб сваім удзеле ў духоўных практыкаваннях святары могуць паведаміць загадзя
- па тэл.:
- +375 165 683 157 – Курыя
- +375 (29) 850 23 01 – ксёндз Чэслаў
- +375 (29) 727 31 98 – ксёндз Андрэй
- або на e-mail: pinskdioces@gmail.com