Пры катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне працягваюцца сустрэчы для мужчын, якія жадаюць паглыбіць сваё духоўнае жыццё.
Праводзіць сустрэчы ксёндз Яўген Амасёнак.
Святар кажа:
«Кожны чалавек, які шукае праўдзівага сэнсу свайго існавання, праз нейкі час прыходзіць да высновы, што найбольш каштоўныя рэчы немагчыма знайсці „на паверхні“ жыцця: яны схаваныя, як скарб у полі ў адной з прыпавесцяў Хрыста. Менавіта на гэтай праўдзе грунтуецца сутнасць духоўнай жыцця хрысціяніна, які штодня адкрывае прысутнасць і блізкасць Бога, а таксама імкнецца зразумець, у чым заключаецца Валадарства Божае на зямлі».
На чарговай сустрэчы, якая пройдзе 20 верасня ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя, мужчыны, якія жадаюць паглыбіць сваё духоўнае жыццё, разам з духоўным кіраўніком будуць шукаць адказы на пытанні:
- Як узрасці ў малітве?
- Як я магу глыбей і мацней быць з’яднаным з Богам?
- Што трэба зрабіць, каб маё малітоўнае жыццё стала больш асабістым і глыбокім?
У 17.30 адбудзецца святая Імша, а ў 18.00 — канферэнцыя на тэму «Найважнейшыя рэчы — схаваныя».
Пазнаёміцца з папярэднімі канферэнцыямі ксяндз Яўгена Амасёнка можна ТУТ>>>