Пошук

21.07.2023 10:54   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Grodnensis.by

З нагоды 80-й гадавіны мучаніцтва сясцёр назарэтанак, якія аддалі сваё жыццё дзеля ўратавання навагрудскіх мужчын і святара, у суботу 29 ліпеня ў касцёл святога Арханёла Міхала ў Навагрудку будуць урачыста ўнесены рэліквіі і выявы расстраляных гітлераўцамі мучаніц Другой сусветнай вайны.

Па запрашэнні, скіраваным ад імя парафіянаў ксяндзом пробашчам Юрыем Жэгарыным, унясенне рэліквій у святыню здзейсніць Правінцыйная настаяцельніца супольнасці сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта сястра Філатэя Ціхановіч CSFN.

Акрамя таго, сем’і парафіі ўнясуць адзінаццаць абразоў мучаніц, а таксама выявы асоб, звязаных з тымі драматычнымі падзеямі. Абразы былі намаляваныя з аўтэнтычных архіўных здымкаў кожнай сястры.

Цырымонія ўнясення рэліквій і абразоў у касцёл адбудзецца а 12-й гадзіне.

Абразы мучаніц будуць пэўны час знаходзіцца ў касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку, пасля чаго плануецца распачаць іх перэгрынацыю па іншых святынях нашай краіны, згодна з пажаданнямі вернікаў і іх душпастыраў.

Памятныя ўрачыстасці ў 80-ю гадавіну мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак адбудуцца ў Навагрудку 31 ліпеня – 1 жніўня.

Абноўлена 21.07.2023 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.