![](/3/images/news/2021/07/16136/2023-07-20-takitha-kum.jpg)
28–30 ліпеня ў Навагрудку пры парафіі святога Арханёла Міхала адбудуцца рэкалекцыі для моладзі ва ўзросце ад 16-і да 32-х гадоў.
«Узяўшы дзяўчынку за руку, Езус сказаў ёй: „Таліта, кум!“, што значыць: „Дзяўчынка, табе кажу, устань!“»
(пар. Мк 5, 1).
Духоўныя практыкаванні правядзе пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах ксёндз Віктар Ханька.
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.: +375 (44) 771 99 83 – Марына
Адрас: г. Навагрудак, вул. Адама Міцкевіча, 1.