У Гродне распачаўся набор навучэнцаў у Тэалагічны каледж імя святога Казіміра на новы, 2023–2024 навучальны год.
Інфармацыя для абітурыентаў
Сярод галоўных мэтаў тэалагічнага каледжа:
- умацаванне веры
- паглыбленне рэлігійных ведаў
- падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.
Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, духоўнасці, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.
- Навучанне ў каледжы бясплатнае, працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).
- Форма навучання — завочная.
- Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.
Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрымліваюць адпаведны дыплом.
Дакументы для паступлення:
- заява (напісаная ўласнаручна, запаўняецца пры падачы дакументаў);
- аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- ксеракопiя пашпарта (с. 31–33);
- 4 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка;
- анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
Уступныя іспыты:
- тэст на агульнае веданне Катэхізіса;
- кваліфікацыйная размова.
Кваліфікацыйная размова і тэст на агульнае веданне Катэхізіса адбудзецца ў 18 жніўня а 11-й гадзіне.
Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 1 чэрвеня да 18 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у Гродзенскай дыяцэзіяльнай Курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.
Дакументы падаюцца асабіста.
Папярэдні запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (29) 887 71 05
або па электроннай пошце на адрас:
kaledz.tealagiczny@gmail.com
Інфармацыя пра каледж у Instagram>>>