Пошук

23.06.2023 12:49   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by
Фота: planetabelarus.by

23 і 24 ліпеня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Быстрыцы (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) пройдуць юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 500-годдзя мясцовай святыні.

Як нагадвае Grodnensis.by, кароль Ягайла ў 1390 годзе заснаваў тут драўляны касцёл і кляштар, запрасіўшы ў мястэчка манахаў з Ордэна Рэгулярных Латэранскіх Канонікаў.

У ваколіцах Быстрыцы нарадзіўся таксама благаслаўлёны Міхал Гедройць, які даў свае манаскія абяцанні ў мясцовым кляштары. Сёння яго рэліквіі захоўваюцца ў тутэйшай мураванай святыні Узвышэння Святога Крыжа, якая была ўзведзена ў 1523 годзе замест зруйнаванага драўлянага касцёла.

Касцёл на малюнку ХІХ ст. / wikiwand.com

Праграма ўрачыстасцяў

  • 23 чэрвеня
    • 20.00 – асвячэнне Святаянскай крыніцы, фігуры святога Яна Хрысціцеля і крыжа. Узначаліць абрады Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
      Святаянская крыніца — крыніца з гаючай вадой побач з вёскай Быстрыца, побач з якой узведзена капліца.
  • 24 чэрвеня
    • 12.00 – святая Імша з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, благаслаўленне мемарыяльнай шыльды.
Абноўлена 23.06.2023 13:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця