Пошук

22.06.2023 11:44   Адміністрацыя Мінскага тэалагічнага каледжа iмя святога Яна Хрысціцеля / Catholic.by
Фота Кацярыны Амірсардары

З 25 чэрвеня да 25 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2023–2024 навучальны год.

Усе неабходныя для паступлення дакументы трэба прывезці на ўступны экзамен, які адбудзецца 26 жніўня а 10-й гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19.

Інфармацыя для абітурыентаў

Мэта каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні, тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай, пастаральнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Каб cтаць навучэнцам, неабходна ведаць пра:

Адметнасць навучання:

  • Група І [тэалогія] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
  • Група ІІ [тэалогія + катэхетыка] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  • Група ІІІ [тэалогія + касцёльны спеў] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
  • Група IV [тэалогія + сродкі масавай камунікацыі] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (супрацоўніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
  • Група V [тэалогія + рэлігійны турызм] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму.
  • Група VI [тэалогія + сурдапераклад] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці касцёльнага сурдаперакладчыка для служэння людзям з абмежаваннямі слыху (падрыхтоўка да прыняцця сакрамэнтаў, удзелу ў літургіі і жыцці парафіяльнай супольнасці). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя практычныя веды ў галіне сурдаперакладу.

Научэнцы ІІІ курса, у залежнасці ад групы (ІІ–VI), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі: катэхет, куратар пілігрымак, кантар, супрацоўнік КСМК, касцёльны сурдаперакладчык.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • лічбавая рэгістрацыя кандыдата;
  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiя пасведчання аб хросце (і канфірмацыі);
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі
  • або iншыя дакументы аб адукацыi;
  • копiя пашпарта (стар. 31–33);
  • 2 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка.

Уступны экзамен:

  • экзамен па катэхізісе і агульных ведах пра Каталіцкі Касцёл;
  • кваліфікацыйная размова.
Абноўлена 22.06.2023 11:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа