Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне праводзіць прыём кандыдатаў на 2023–2024 навучальны год.
Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новага Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца сем гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.
Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.
У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама класічныя і замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння семігадовай фармацыі, кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай аб удзяленні яму пасвячэння.
Уступны экзамен
Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў духоўнай семінарыі па адрасе: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1 А.
- 8 жніўня – прыезд на 18.00 (прадугледжаны начлег для кандытаў);
- 9 жніўня – падача дакументаў;
- 10 жніўня – экзамен (пачатак у 10.00).
Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі Касцёла, гісторыі Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.
Прыём дакументаў
- Рэктарат семінарыі ў Гродне:
- па папярэднім запісе па тэл.: +375 (15) 262 22 22;
- адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1 А
- дакументы прымае дзяжурны святар.
- Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:
- па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 553 90 76 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў);
- адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1 А;
- дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.
- Віцебская дыяцэзія:
- па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 884 54 82 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў);
- адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1;
- дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.
- Пінская дыяцэзія:
- па папярэднім запісе па тэл.:
- +375 (29) 727 31 98 – кс. Андрэй Рылка;
- +375 (29) 850 23 01 – кс. Чэслаў Ладыка;
- адрас: Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 16;
- па папярэднім запісе па тэл.:
Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
- Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння.
- Уласнаручна напісаная аўтабіяграфія.
- Атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы.
- Сертыфікаты трох ЦТ (централізаванага тэсціравання):
- беларуская / руская мова;
- замежная мова;
- гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства.
- Пасведчанне аб хросце.
- Пасведчанне аб канфірмацыі.
- Пасведчанне аб удзеле ў катэхезе.
- Характарыстыка ад пробашча.
- Характарыстыка ад катэхэта.
- Медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ.
- Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33).
- Ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія).
- 4 фотаздымкі (3х4 см).
Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.
З пытаннямі звяртацца па тэлефонах:
- +375(15) 262 22 22 – Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне;
- +375(29) 588 22 97 – кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар;
- +375(29) 782 60 95 – кс. Ян Раманоўскі, прэфект.