З 22 па 30 чэрвеня пройдзе шостая пешая пілігрымка з Ліды (Гродзенская дяцэзія) ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на штогадовыя ўрачыстасці.
Урачыстасці ў Будславе сёлета адбудуцца 30 чэрвеня і 1 ліпеня і будуць прысвечаны 25-годдзю з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Пілігрымка з Ліды ў Будслаў пройдзе пад дэвізам «Тое, што Ён скажа вам, зрабіце» (Ян 2, 5).
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 33 620 98 62 – кс. Раман Вайцяховіч