Пошук

09.06.2023 15:38   Фота: бр. Корнэль Консэк SVD, з архіву Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах / Catholic.by

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія), які з’яўляецца адной з найстарэйшых каталіцкіх навучальных устаноў у Беларусі, абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год.

Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.

Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастаральная тэалогія, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасофская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі, а таксама шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.

Акрамя ведаў, навучэнцы набудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні людзям і Богу.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень. Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы на месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.

Прымаюцца асобы ад 18-і гадоў.

Для паступлення ў баранавіцкі Катэхетычны каледж неабходна:

  1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:
  • Катэхетыка — прадугледжана для асоб, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізісу).
    Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
    • арганізатар літургіі;
    • арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку;
    • супрацоўнік каталіцкіх СМІ.
  • Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізісу) — прадугледжана для асоб, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;
  • Сямейнае кансультаванне — прадугледжана для асоб, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
  • Кансультаванне ў галіне залежнасцяў — прадугледжана для асоб, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.
  1. Прадставіць наступныя дакументы:
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • 2 фотаздымкі 3×4;
  • копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;
  • копія пашпарта;
  • медыцынская даведка.
  1. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
  • Дакументы можна падаць загадзя або непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
  • Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:
    • 26 жніўня ў 11.00;
    • 2 верасня ў 11.00.

Адрас каледжа:
вул. Тараса Шаўчэнкі, 6
г. Баранавічы, 225411

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.