У маі распачалася падрыхтоўка да пешай пілігрымкі, якая 25 чэрвеня вырушыць з Гудагая ў Будслаў.
Вядуць пілігрымку айцы кармэліты босыя. За сем дзён пілігрымы пешкі пераадолеюць каля паўтары сотні кіламетраў, а па дарозе пераправяцца праз Вілію.
Маршрут пілігрымкі з санктуарыя Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі да Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе пралягая па маляўнічых мясцінах роднага краю.
Рэкамендаванае ахвяраванне для ўдзелу — 50 руб.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэл.:
+375 (29) 272 75 97 – айцец Юрый Находка OCD