Пошук

03.05.2023 07:02   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by
Фота: Grodnensis.by

7 мая, у першую нядзелю месяца, асаблівым чынам прысвечанага ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі, у Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці.

У гэты дзень адмысловыя малітвы за матуль — жывых і памерлых — пройдуць у дыяцэзіяльных санктуарыях у Барунах, Гудагаі і Тракелях.

  • Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат):
    • 14.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 14.30 – Маёвае набажэнства
    • 15.00 – святая Імша з асаблівай малітвай за ўсіх матуль

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у дыяцэзіяльны Дзень маці напачатку наведае санктуарый у Гудагаі, дзе ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы і ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе мясцовых вернікаў.

  • Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат):
    • 9.30 – святая Імша з сакрамэнтам канфірмацыі; цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч
    • 11.30 – святая Імша; пасля Імшы — Маёвае набажэнства
    • 13.00 – святая Імша

З Гудагая пастыр Касцёла Гродзенскай дыяцэзіі скіруецца ў Тракельскі санктуарый, дзе адбудзецца малітоўная сустрэча пад дэвізам: «Марыя, аб’яднай нашыя сэрцы і сем’і».

  • Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат):
    • 11.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 13.00 – святая Імша ў інтэнцыі ўсіх матуль Гродзенскай дыяцэзіі: як жывых, так і памерлых; цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч
    • 14.30 – сустрэча пры каве «Штодзённыя клопаты матуль» (Дом пілігрыма)
    • 15.00 – Крыжовы шлях «Тая, што пад Крыжам стаяла…»
    • Заканчэнне сустрэчы, благаслаўленне, ад’езд.

Тэлефон для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу на малітоўную сустрэчу ў Тракелях:
+375 29 289 36 38

Кожны, хто ў першую нядзелю мая наведае адзін з гэтых санктуарыяў, зможа памаліцца аб Божым благаслаўленні і святасці для сваёй маці і ўсіх маці дыяцэзіі, а для памерлых матуль — аб вечным жыцці ў небе, падзякаваць Богу за дар мацярынства, а таксама памаліцца аб адзінстве і еднасці сем’яў.

Абноўлена 03.05.2023 15:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.