Пошук

18.04.2023 13:43   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: istockphoto

З 23 па 25 красавіка ў Воршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова.

Біблійны курс «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі.

Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам.

Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак).

Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Старым Запавеце Кнігу Другазаконня.

  • Пачатак — нядзеля ў 18.00
  • Заканчэнне — аўторак у 17.30

Увага! Запіс абавязковы і працягваецца да 21 красавіка (пятніца).

Па ўсіх пытаннях запісу і ўдзелу звяртацца па тэлефоне на нумар: +375 (33) 661 21 47

Адрас: Орша, вул. Савецкая, 6.

Адказныя за курс: доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і ксёндз Ілля Саўчанка МІС.

Абноўлена 18.04.2023 13:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця