Пошук

11.04.2023 13:10   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

6 мая, у першую суботу месяца, асаблівым чынам прысвечанага ў Касцёле Панне Марыі, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею каранацыі цудадзейнага абраза.

Майская малітоўная сустрэча збярэ каля Маці Божай Будслаўскай прадстаўнікоў розных касцёльных рухаў з усёй Беларусi. Разам з імі перад каранаваным 25 гадоў таму па распараджэнні святога Яна Паўла ІІ цудадзейным абразом будзе маліцца Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Праграма сустрэчы

  • 10.30 – прыезд і прывітанне пiлiгрымау
  • 10.45 – Фацімскі ружанец, споведзь
  • 12.00 – святая Імша
  • 13.15 –  перапынак на каву i пачастунак
  • 14.00 – канферэнцыя
  • 14.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці 
  • Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
  • Пасвячэнне набытых рэлігійных рэчаў
  • Прысвячэнне сем’яу Беззаганнаму Сэрцу Марыi
  • 16.00 – ад’езд.

Асаблiвасцю майскай сустрэчы стане iнтэрактыуная праграма для дзяцей «Сэрца Марыi», якую супольна рыхтуюць рух «Сужэнскiя сустрэчы» i рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame. Плануецца ў  форме гульні пазнаёміць дзяцей з асаблівасцямі набажэнства першых суботаў, прысвечанага ўшанаванню і перапрашэнню за знявагі Беззаганнага Сэрца Маці Божай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа