У Вялікую сераду 5 красавіка на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы.
Узначаліць набажэнства Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
- Пачатак набажэнства ў 18.00 (на цвінтары перад касцёлам).
- Пасля заканчэння Крыжовага шляху адбудзецца святая Імша (у святыні). Цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ксёндз канонік Юрый Санько ад імя парафіянаў запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да набажэнства і супольнай малітвы.