Пошук

04.04.2023 10:57   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У Вялікі чацвер, які сёлета прыпадае 6 красавіка, у паўсюдным Касцёле адбываецца ўспамін устанаўлення сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства.

У першай палове дня ў катэдральных касцёлах з гэтай нагоды цэлебруюцца Імшы з удзелам біскупаў і прэзбітэрыя, падчас якіх здзяйсняецца кансэкрацыя алея Хрызма і благаслаўленне алея хворых.

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўрачыстыя цэлебрацыі Імшы Хрызма будуць адбывацца ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску і ў старадаўняй катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.

Імша Хрызма распачнецца:

  • у Мінску — 10.00;
  • у Магілёве — 11.00.

У сталіцы цэлебрацыю Імшы Хрызма ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі з удзелам Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча і Апостальскага адміністратара для беларускіх грэка-католікаў архімандрыта Сяргея Гаека, а ў Магілёве — Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі з удзелам адказнага за Магілёўскі рэгіён Генеральнага вікарыя архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.

Пасля Імшаў адбудуцца пастырскія сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб Міншчыны і Магілёўшчыны.

Удзел у гэтых святых Імшах могуць узяць усе ахвотныя.

З мінскага катэдральнага касцёла на партале Catholic.by будзе весціся анлайн-трансляцыя ўрачыстай цэлебрацыі.

Абноўлена 06.04.2023 08:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа