Пошук

04.03.2023 07:00   Catholic.by
Фота Міколы Новікава

4 сакавіка, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею каранацыі цудадзейнага абраза.

Сакавіцкая малітоўная сустрэча збярэ каля Маці Божай Будслаўскай прадстаўнікоў руху «Маці ў малітве» і Апостальскага руху «Маргарытка» з усёй Беларусі. Разам з імі перад каранаваным 25 гадоў таму па распараджэнні святога Яна Паўла ІІ цудадзейным абразом будзе маліцца Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Праграма сустрэчы

  • 11.00 – прывітанне пілігрымаў
  • 11.30 – Ружанец, споведзь
  • 12.00 – святая Імша
  • 13.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 13.30 – перапынак на каву і пачастунак
  • 14.20 – канферэнцыя
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў
  • інтэрактыўны адпачынак

Адноўлена прамая трансляцыя набажэнстваў з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе. З яе дапамогай можна духоўна далучыцца да ўдзелу ў Вялікай навэнне падрыхтоўкі да 25-годдзя з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

Абноўлена 04.03.2023 19:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа