У сераду 18 студзеня ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках адбудзецца першая ў 2023 годзе пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне на Магілёўшчыне.
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB заахвочвае ўсіх духоўных і манаскіх асоб з Бабруйскага і Магілёўскага дэканатаў узяць удзел у супольнай малітоўнай сустрэчы.
Пачатак а 11-й гадзіне.
Адрас: г. Горкі, завулак Валадарскага, 10.