Пошук

12.01.2023 12:12   Catholic.by

У суботу 4 лютага ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай пройдзе агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця.

Такія мерапрыемствы штогод праходзяць з нагоды ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага і з’яўляецца таксама Днём кансэкраванага жыцця — асаблівым святам усіх тых, хто без рэшты прысвяціў сябе служэнню Богу ў манаскім або законніцкім жыцці.

Дэвізам агульнабеларускай сустрэчы кансэкраваных асоб у год юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай былі выбраныя словы, якія нагадваюць першы цуд Хрыста, здзейснены Ім па просьбе Яго Маці Марыі падчас вяселля ў Кане Галілейскай: «Зрабіце, што вам кажа Сын» (пар. Ян 2, 5).

Мерапрыемства на нацыянальным узроўні ў Будславе арганізуе Каардынацыйная група вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі. Яе старшыня ксёндз Анджэй Юхневіч ОМІ запрашае ўсіх кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў нашай краіне, а таксама ўсіх людзей добрай волі, хто хоча маліцца за кансэкраванах асоб, узяць удзел у гэтай падзеі.

Акрамя таго, будзе магчымасць духоўна далучыцца да супольнай малітвы ў Агульнабеларускі дзень кансэкраванага жыцця з дапамогай анлайн-трансляцыі на YouTube-канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

Праграма сустрэчы(для кансэкраваных асоб)

  • 10.45 – прывітанне
  • 11.00 – канференцыя «Зрабіце, што вам кажа Сын» (айцец Павел Раманчук OFMConv)
  • 12.00 – святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў (узначальвае цэлебрацыю біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Адказны за пастырства Інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця пры ККББ)
  • 13.15 – абед
  • 14.00 – «Напоўніце збаны вадою»: медытацыя ў беларускай Кане Галілейскай
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 15.15 – благаслаўленне і выезд

Рада Каардынацыйнай групы бярэ на сябе абавязак арганізаваць і правесці агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця, захоўваючы ўсе санітарныя нормы і сацыяльную дыстанцыю паміж удзельнікамі.

Увага! Для лепшай арганізацыі неабходна пацвердзіць удзел у мерапрыемстве да 25 студзеня ўключна, зарэгістраваўшыся па спасылцы ТУТ>>>

 

Абноўлена 12.01.2023 13:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.