
У аўторак 3 студзеня 2023 года ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца аплаткавая сустрэча для міністрантаў з парафій горада Мінска і Мінскага раёна.
Арганізатары сустрэчы, ксёндз Павел Эйсмант і ксёндз Віталій Маргуноў, запрашаюць на сустрэчу міністрантаў школьнага ўзросту, а таксама студэнтаў. Вітаецца прысутнасць міністрантаў, якія пажадаюць прыехаць з іншых мясцін Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У праграме сустрэчы прадугледжана супольная малітва, канферэнцыя, відэапаказ, а таксама дзяленне аплаткамі, пасілак, знаёмства і свабодныя размовы.
Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымаюць памятныя падарункі.
- Пачатак а 11-й гадзіне.
- Адрас: г. Мінск, пл. Свабоды, 9.
Арганізатары просяць пробашчаў дэканатаў Мінск-Захад і Мінск-Усход запрасіць міністрантаў на сустрэчу і, па магчымасці, дапамагчы ім з прыездам.
Таксама яны запрашаюць міністрантаў, якія жадаюць удзельнічаць у сустрэчы, запоўніць анлайн «Анкету міністранта», што дапаможа арганізатарам у правядзенні наступных сустрэч.