Пошук

30.11.2022 09:59   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях запрашае ахвотных узяць удзел у выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Тракельскі цуд», які пройдзе 28 мая.

Узрост удзельнікаў выставы-конкурсу «Тракельскі цуд» не абмежаваны. Творчыя работы будуць ацэньвацца ў трох ўзроставых катэгорыях:

  • дзеці (да 12 гадоў);
  • падлеткі (13–18 гадоў);
  • дарослыя (ад 19-і гадоў і старэйшыя).

У выставе-конкурсе прымаюць удзел індывідуальныя і калектыўныя работы, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці:

  • мастацкая саломка (аплікацыя саломкай, саломапляценне),
  • мастацкі роспіс (роспіс па тканіне, шкле, дрэве, батык),
  • мастацкі тэкстыль (ткацтва, вышыўка, габелен, лямец),
  • кераміка,
  • разьба па дрэве,
  • выцінанка,
  • паперапластыка і інш.

Тэматыка работ:

  • «Гісторыя Тракельскай зямлі»;
  • «Ля ног Маці Божай Тракельскай»;
  • «Цуды ў Марыйным садзе».

Работы павінны быць творчымі і арыгінальнымі ў тэматычным плане, у эксперыментаванні з матэрыялам, мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў; выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі, у адпаведнасці з кампазіцыйнымі асаблівасцямі.

Афармленне работ:

на кожнай рабоце абавязкова размяшчаецца тлумачальная запіска, дзе ўказваецца прозвішча і імя, узрост аўтара; назва работы, парафія (пры жаданні аўтара).

Выстава адбудзецца 28 мая.

Журы разглядае работы, прадстаўленыя на выставу-конкурс, у адпаведнасці з напрамкамі, намінацыямі і ўзроставымі катэгорыямі ўдзельнікаў. Пры ацэньванні творчых работ будзе ўлічваць:

  • выкарыстанне цікавых тэхнік і тэхналогій у творчых работах;
  • кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;
  • мастацкі ўзровень выставачных работ;
  • спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры;
  • арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення.

Журы пакідае за сабой права на вызначэнне колькасці прызавых месцаў у намінацыях (колькасць прызавых месцаў можа быць павялічана або зменшана).

Журы ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

  • Задаць пытанні і ўдакладніць інфармацыю можна па тэл.:
    +375 (29) 289 36 38 (МТС) — ксёндз Юрый Бяганскі
  • Інстаграм: @sanktuaryimatsi

Падчас выставы пры жаданні аўтары будуць мець магчымасць прадаць свае работы вернікам ці ахвяраваць cанктуарыю для далейшага ўпрыгожвання тэрыторыі ці Дома пілігрыма.

Абноўлена 30.11.2022 10:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.