У нядзелю 20 лістапада ў касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку будзе цэлебравацца святая Імша за спачылага ксяндза Леаніда Несцюка, былога пробашча парафій у Іўі і Гервятах (Гродзенская дыяцэзія).
Шматгадовы пробашч гервяцкай парафіі, што на Аставеччыне, якая шмат у чым дзякуючы намаганням гэтага руплівага святара стала вядомай надзвычайнай прыгажосцю тутэйшай святыні і навакольнай тэрыторыі, адышоў у вечнасць 23 сакваіка 2017 года.
Пачатак святой Ішы ў 15.00.
Пасля малітвы адбудзецца канцэрт і прэзентацыя кнігі-біяграфіі «Вялікая душа маленькай парафіі». Мерапрыемства ладзіцца па ініцыятыве сяброў, знаёмых і проста людзей, удзячных за той унёсак, які быў зроблены ксяндзом Леанідам Несцюком у аднаўленне касцёла, вяртанне яму велічы і неафіцыйнага тытула найпрыгажэйшага касцёла ў Беларусі.
Ушанаваць памяць спачылага душпастыры запрашаюць усіх, хто хацеў бы памаліцца аб вечным жыцці для яго і падзякаваць Богу за дар гэтага руплівага святара нашай зямлі.
Падчас прэзентацыі ахвотныя змогуць набыць прысвечаную ксяндзу Леаніду Несцюку кнігу-біяграфію.