Пошук

09.11.2022 10:50   Catholic.by

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах (Віцебская дыяцэзія) запрашае ахвотных з усіх дыяцэзій Беларусі да ўдзелу ў фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які адбудзецца 4 студзеня 2023 года.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях:

  • дзеці (да 12 гадоў)
  • моладзь (13–17 гадоў)

у намінацыях:

  • сола,
  • дуэт,
  • гурт,
  • інструментальная творчасць.

Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін.

Удзельнікам конкурсу да 15 снежня неабходна:

на электронны адрас:
kascelmery@gmail.com

Фестываль пройдзе 4 студзеня 2023 года ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці (г. Мёры, пл. Леніна, 14). Пачатак а 10-й гадзіне.

Удзельнікі конкурсу павінны прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:
+375 (29) 216 02 86 – ксёндз Андрэй Кулік

Абноўлена 09.11.2022 10:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.